Вы праглядаеце суполку [info]by_pieraklad

Апошнія запісы Сябры Архіў Профіль карыстальніка Цэтлікі To-Do List
 
 
 
 
 
 
Сябар з Аўстрыі прасіў перакласьці яго фотакнігу на беларускую мову (зь якой я на Вы). Вось што атрымалася:

page 1

Каля аднаго месяца таму я пачаў “вандроўку” зь невялікай групай беларусаў і мы спыталі сябе: “Што на самой справе ёсьць культура? Як менчукі перадаюць і выказваюць яе?” Паколькі я паходжу з захаду і з’яўляюся толькі гасьцём у гэтай культуры, першае, што я заўважыў – гэта розьніца ў паводзінах людзей на вуліцах, наколькі яны дапытлівыя і цікаўныя.

Як пісаў Герман Гесэ ў “Стэпавым ваўку”:

“Кожная эпоха, кожная культура, кожная сукупнасьць звычаяў традыцый мае свой характар, свае слабасьці і моц, сваю прыгажосьць і бязьлітаснасьць; некаторыя пакуты здаюцца ёй натуральнымі, некаторае зло яна трывае. Чалавечае жыцьцё зводзіцца да сапраўдных пакут , да пекла толькі калі супадаюць дзьве эпохі, дзьве культуры і дзьве рэлігіі.”

Нягледзячы на тое, што аўтар пісаў у шырокім кантэксьце, мне было цяжка вызначыць ці нават гудзіць культуру іншую за маю, -- калі ўсе мае спробы адлюстраваць сапраўдны выгляд культуры ў Менску апынуліся ў межах майго “не тутэйшага” і “не тамтэйшага” далягляду.

Але ж каб абазначыць абставіны, у якіх

page 2

я працаваў і жыў, я пачну сваё апавяданьне трошкі раней: больш за год я шукаў магчымасьці правесьці год за мяжой і знайошоў яе – даслаў заяўку на працу ў якасьці валянтэра ў праграме ЭВС. У верасьні 2011 года я нарэшце распачаў свой праект у Менску.

(Калі вы жадаеце падрабязьней даведацца пра ЭВС і знайсьці ўсе неабходныя спасылкі, шукайце тут: http://en.wikipedia.org/wiki/European_Voluntary_Service)


Далей пра праект )




Арыгінал даслаць не магу - у хлапца бзік наконт аўтарскіх правоў. Цікавяць стылістычныя, пунктуацыйныя памылкі і звычайныя таксама, яшчэ русізмы. Карацей кажучы - усё. Таму што надрукаваць кнігу каштуе 370 эўра-нэўра. Вельмі крыўдна будзе сапсаваць гэтыя грошы. 

Загадзя ўсім вялікі дзякуй!

 
 
 
 
 
 
Часопіс “ПрайдзіСвет” вырашыў больш не зацягваць інтрыгу і завершыць сёлетні сезон літаратурных прэміяў, у якім ужо вядомыя пераможцы прэміі імя Ежы Гедройца, прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, прэміяў “Гліняны Вялес” і “Залаты апостраф”. Зрэшты, імёны лаўрэатаў прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” традыцыйна будуць названыя бліжэй да дня нараджэння часопіса ў канцы траўня, а пакуль прапануем шорт-ліст, нагадваючы, што кожны з намінантаў варты самай пільнай чытацкай увагі.

чытайце цалкам на prajdzisvet.org
 
 
 
 
 
 

Urbi et Orbi "1000 ГАДОЎ БЕЗ БІБЛІІ" Ірына Дубянецкая. Частка 1.
http://www.youtube.com/watch?v=_4MN1mssA_A
Urbi et Orbi "1000 ГАДОЎ БЕЗ БІБЛІІ" Ірына Дубянецкая. Частка 2.
http://www.youtube.com/watch?v=Rzb2UEjcDVg

 
 
 
 
 
 

Трымаючы ў руках упершыню тэкст на габрэйскай мове ў чалавека, напэўна, узнікне пытанне: як жа тут справіцца, як здолець звязаць усе гэтыя рыскі, кропачкі, завітушкі ў адно цэлае? Калі пачаць вывучаць габрэйскія літары, то таксама ўзнікае шмат цяжкасцяў – як звязаць усе зычныя літары, якая ўзаемасувязь у самім слове і паміж словамі ў сказе ды ўвогуле ў тэксце? Вялізнае праблема паўстае і тады, калі чалавек, які звыкся з прынятымі нормамі і ўзаемасувязямі ў сваёй роднай мове, абумоўленымі і прынятымі правіламі, пачынае разумець, што габрэйская мова з’яўляецца адрознай і ў сэнсе агульнапрынятых нормаў узаемадамоўленасці адносна значэння канкрэтнага слова, ці проста кажучы мовай неканвенцыйнай.

Як гэта разумець? Нам усім вядомыя існуючыя ўзаемасувязі паміж словамі. Напрыклад, "аднакарэнныя словы". У габрэйскай мове таксама ёсць карані і аднакарэнныя словы, але тут існуе не толькі сувязь паміж аднакарэннымі словамі, але і сувязь паміж самімі каранямі розных тыпаў. Першы тып сувязі завецца "2-х зычная ячэйка". Корань у нашым разуменні складаецца з трох зычных, але аказваецца, што акрамя 3-х зычных каранёў існуе сувязь 2-х зычных ячэек, так што ў габрэйскай мове існуе шмат узаемазвязаных каранёў, якія ўсе растуць з адной ячэйкі. Акрамя гэтага тыпу ўзаемасувязяў паміж словамі існуюць яшчэ іншыя, напрыклад, існуе  3-х зычны корань з заменай літар, з’ява, калі адно слова атрымліваецца з іншага перастановай літар, яшчэ адзін тып сувязі, калі літара ў слове замяняецца на літару з таго ж "вымаўленчага шэрагу" (у габрэйскай мове 5 шэрагаў). Нарэшце, яшчэ адзін тып сувязі - гематрыя, калі лікавае значэнне слова супадае з лікавым значэннем іншага слова. (Усе літары ў габрэйскай мове маюць лікавыя значэнні, і лікавае значэнне слова роўна суме лікавых значэнняў яго літар).


Чытаць болей... )

 
 
 
 
 
 
22.02.2012, 19.00
Інстытут імя Гётэ ў Мінску (вул. В. Харужай, 25/3, 4 пав., актавая зала)
На нямецкай і беларускай мовах / уваход вольны
(+375 17) 2377119 / Prog2@minsk.goethe.org


Міхаэль Кумпфмюлер нарадзіўся ў 1961 годзе, жыве ў Берліне. У 2001 годзе быў выдадзены яго паспяховы дэбютны раман “Уцёкі Гампеля”, у 2003 годзе – раман “Смага”. Яго найноўшы раман “Дзівоснасць жыцця” ўбачыў свет ў 2011 годзе і быў пазітыўна ўспрыняты крытыкамі. Кніга распавядае пра апошні год жыцця Франца Кафкі і вялікае каханне да Доры Дыямант, якое яшчэ раз падарыла яму шчасцлівыя спадзяванні.

Вытанчана і дакладна Міхаэль Кумпфмюллер стварае партрэт маладога кахання, якое не мае шанцаў на будучыню.

Вытрымкі з беларускага перакладу рамана прагучаць у выкананні Віталя Краўчанкі.
 
 
 
 
 
 
10 лютага 2012 года ў галерэі “Ў” адбудзецца подыумная дыскусія з удзелам Катарыны Раабэ, Вольгі Гапеевай, Марыйкі Мартысевіч і Артура Клінава. У цэнтры увагі будзе знаходзіцца пытанне, чаму творы беларускіх пісьменнікаў яшчэ большай часткай не перакладзены на іншыя мовы, у прыватнасці, на нямецкую?

        Подыумная дыскусія з удзелам Катарыны Раабэ, Вольгі Гапеевай,
        Марыйкі Мартысевіч і Артура Клінава. Мадэрацыя: Ірына Герасімовіч
        10.02.2012, 19.00
        Галерэя Ў, пр-т Незалежнасці, 37А
        На нямецкай і беларускай мовах / Уваход вольны
        +375 29 2377119 / dolm@minsk.goethe.org


Далей... )

 
 
 
 
 
 
Другая кніга Віктара Сазонава выйшла ў перакладзе на польскую мову. Яна мае назву “Суседскія былі” (Bajdy sasiedzkie). Абразкі, створаныя жыццём і малымі дадумкамі аўтара, прэзентуюць польскаму чытачу займальныя гісторыі жыхароў беларуска-польскага памежжа. Віктар Сазонаў перакананы, што кніга будзе зразумета польскамоўным чытачом.- Хацелася зрабіць проста настраёвы твор, каб ён чытаўся весела, каб паднімаўся настрой, каб усмешка на твары ў чалавека з’яўлялася. Я цалкам перакананы, што польскі чытач гэта таксама зразумее, паколькі ўжо ёсць досвед перакладу маіх твораў на польскую мову, прыкладам, кніга “Занатоўкі кантрабандыста” атрымала вельмі цікавыя водгукі ад людзей, якія чыталі яе па-польску, яны ўсё гэта зразумелі.Кніга выйшла ў серыі “Трансгранічн... Болей...
 
 
 
 
 
 
Літоўская гаспадыня
Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты i забеспячэнні яе ўсімі прыправамі i запасамі кухоннымі i аптэкарскімі i гаспадарчымі, а таксама гадаванні i ўтрыманні скаціны, птушкі i іншай жывёлы адпаведна спосабам найбольш выпрабаваным i правераным вопытам

Гэта кніга — своеасаблівая энцыклапедыя i каштоўная крыніца звесгак аб тым як вялі гаспадарку беларускія жанчыны (беларусы аж да пачатку XX стагоддзя называліся літвінамі). Складзена мінскай гаспадыняй i ўтрымлівае шмат надзвычай цікавых i карысных нават i цяпер парад i рэкамендацый: як зберагчы ў належным стане дом, як захоўваць, сушыць, саліць, марынаваць гародніну i садавіну, як варыць варэнне, як улічваць даходы i расходы ў гаспадарцы, як засцерагчыся ад пажару, як заставацца прывабнай...Кніга дапаможа жанчыне спасцігнуць шмат якія хатнія таямніцы. Акрамя таго, яе па праву можна лічыць літаратурным помнікам мінулага стагоддзя. Перавыдавалася ў Вільні неаднойчы. Апошні раз пабачыла свет у 1858 годзе. На беларускай мове выходзіць упершыню. Адрасуецца масаваму чытачу. Болей...

 
 
 
 
 
 

Ваша паэзія наогул не перакладаецца, бо перакладчык і сам мусіць быць паэтам. Напрыклад, вылучылі Барадуліна на Нобелеўскую прэмію. Я атрымаў ад камітэта ліст з пытаннем «Як я ацэньваю яго творчасць?» Вядома, я лічу eго геніем. Але пачаў шукаць пераклады, каб пераканаць нарвежцаў, а перакладаў на ангельскую амаль няма. Тыя, што ёсць, вельмі прымітыўныя. Сам, натуральна, чытаю Барадуліна ў арыгінале, але гэта нe дапамагло норвeжскаму камітэту. Вершы наогул цяжка перакладаць. Лазінскі перакладаў Шэкспіра літаральна ― атрымалася дакладна, але паныла. А ў перакладах Пастарнака гэта новы твор.Пераклады Бродскага на ангельскую бліскучыя: ён геній, і яго перакладалі сапраўдныя таленты. Плюс да ўсяго Рыгор Барадулін, напрыклад, лічыцца недасяжным для замежнікаў, такім чынам мала шанцаў рабіць зразумелыя пераклады ...